Захад мусіў дапамагчы Ўкраіне раней

Радыё Свабода 05.09.2014

Забюракратызаванасьць НАТО і Эўразьвязу — прычына таго, што на Захадзе толькі зараз абяцаюць украінскай арміі зброю, — лічыць украінскі палітоляг Віктар Каспрук.

Разам з тым трэба глядзець на якасьць гэтай зброі і сачыць, каб працэдура перадачы выключала магчымасьць трапляньня яе ў рукі сэпаратыстаў.

«Пазыцыя Ўкраіны на чарговай сустрэчы ў Менску ўзмацняецца. Асабліва на фоне таго, што некалькі дзён перад гэтай сустрэчай Расея намагалася максымальна пасунуць украінскія пазыцыі на ўсходзе. Нарэшце Захад, разумеючы ўсю сур’ёзнасьць сытуацыі, паслаў мэсыдж украінцам і расейцам — цяпер ужо Ўкраіна не застаецца адна на полі бою з Расеяй.

Але, зь іншага боку, з-за бюракратычных працэдур НАТО і Эўразьвязу рэальная дапамога ня можа быць вельмі хуткай. Павінны прайсьці пэўныя працэдуры, пасьля якіх гэтая дапамога можа паступаць ва Ўкраіну. Да таго ж ёсьць шмат няпэўных момантаў. Калі гэта будзе ўзбраеньне, то ці будзе яно сучасным, ці такім, якое здымаюць з вытворчасьці ў заходніх краінах? Вельмі шмат пытаньняў. Дапамагаць трэба было адразу. Але затрымка расьцягнулася на шэсьць месяцаў, бо заходнія краіны былі ня ўпэўненыя, што іх зброя ня трапіць на нейкім этапе перадачы ў рукі сэпаратыстаў, а празь іх — і да расейцаў. Павінны прайсьці досыць сур’ёзныя працэдуры, каб гэтая дапамога рэальна прыйшла ва Ўкраіну. Павінны быць гарантыі, што тое, што яны адправяць ва Ўкраіну, ні ў якім разе ня трапіць у рукі расейцаў».

Advertisements
Опубліковано у Uncategorized | Теґи: , , , , , , , , . | Додати в закладки: постійне посилання на публікацію.

Залишити відповідь

Заповніть поля нижче або авторизуйтесь клікнувши по іконці

Лого WordPress.com

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис WordPress.com. Log Out / Змінити )

Twitter picture

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Twitter. Log Out / Змінити )

Facebook photo

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Facebook. Log Out / Змінити )

Google+ photo

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Google+. Log Out / Змінити )

З’єднання з %s