«Парашэнка ня спраўдзіў чаканьні Майдана»

Радыё Свабода 15.09.2014

Украінскі палітоляг Віктар Каспрук

​​«Пятро Парашэнка — найлепшы зь пяці прэзыдэнтаў, якія за ўвесь час незалежнасьці Ўкраіны былі пры ўладзе. Шмат добрых якасьцяў ён прадэманстраваў на міжнароднай арэне, на перамовах зь лідэрамі заходніх краін. Ён дапамог Украіне палітычна выстаяць як незалежнай дзяржаве ў тых варунках, у якіх яна апынулася, — падчас вайны з Расеяй. Безумоўна, гэта той плюс, які будзе залічаны яму на скрыжалях гісторыі.

Зь іншага боку, за гэтыя 100 дзён ва Ўкраіне не адбыліся тыя рэформы, якіх так чакаў украінскі народ. Калі гаварыць пра сытуацыю, якая справакавала Майдан, то гэта ня толькі жаданьне пасоўвацца ў бок Эўропы, але і жаданьне зьнішчыць алігархічны рэжым, які 23 гады функцыянуе ва Ўкраіне. Дык вось з пункту гледжаньня дэмантажу алігархічнага рэжыму, на жаль, ва Ўкраіне ня зроблена нічога. За гэты час не дэмантаваная судовая сыстэма, якая, працуючы аўтаномна, можа што заўгодна рабіць з кожным грамадзянінам Украіны і якую прыкрывае пракуратура, таксама не падкантрольная грамадзкасьці.

Я вельмі спадзяюся, што ў наступныя 100 дзён прэзыдэнт Парашэнка пачне дэмантаваць тую постсавецкую сыстэму, якая не дала Ўкраіне істотна прасунуцца ў бок Эўразьвязу і НАТО

​​Вялікі мінус — тое, што Пятро Парашэнка пакінуў народ сам-насам з судовай, пракурорскай, міліцэйскай і выканаўчай сыстэмамі. Дзякуючы таму, што там не адбылося ніякіх зьменаў, выконваюцца прысуды, якія былі вынесеныя яшчэ падчас прэзыдэнцтва Януковіча. Таму я асабіста вельмі спадзяюся на тое, што ў наступныя 100 дзён прэзыдэнт Парашэнка пачне дэмантаваць тую постсавецкую сыстэму, якая не дала Ўкраіне істотна прасунуцца ў бок Эўразьвязу і НАТО. Я спадзяюся, што каля прэзыдэнта будуць тыя людзі, якія падкажуць яму, што нельга будаваць дэмакратыю ў краіне, не дэмантаваўшы алігархічны рэжым».

Advertisements
Опубліковано у Uncategorized | Теґи: , , , , , , , , , . | Додати в закладки: постійне посилання на публікацію.

Залишити відповідь

Заповніть поля нижче або авторизуйтесь клікнувши по іконці

Лого WordPress.com

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис WordPress.com. Log Out / Змінити )

Twitter picture

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Twitter. Log Out / Змінити )

Facebook photo

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Facebook. Log Out / Змінити )

Google+ photo

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Google+. Log Out / Змінити )

З’єднання з %s