Украінская тэрыторыя атрымала фактычна статус Прыднястроўя

Радыё Свабода 16.09.2014

Вярхоўная Рада Ўкраіны на закрытым пасяджэньні ў аўторак прыняла закон аб адмысловым статусе асобных раёнаў Данбасу. Дакумэнт, у прыватнасьці, прадугледжвае амністыю прыхільнікам так званых Данецкай і Луганскай «народных рэспублік», а таксама пазачарговыя выбары ў гэтых рэгіёнах 7 сьнежня 2014 году.

Украінскі палітоляг Віктар Каспрук адзначае, што гэта вельмі нэгатыўны прэцэдэнт у міжнароднай палітыцы, які не палепшыць стасункі Ўкраіны і Расеі:

«Значная частка насельніцтва Ўкраіны не зусім гатовая прыняць тое, што ўкраінская тэрыторыя атрымала фактычна статус малдаўскага Прыднястроўя. І траціну Данбасу ды Луганскай вобласьці Ўкраіна фактычна цяпер кантраляваць ня будзе. Акрамя таго, фактычна адкрытая мяжа з боку Расеі, і гэта вельмі нэгатыўны прэцэдэнт у міжнароднай палітыцы і ў стасунках Украіны з Расеяй».

На думку ўкраінскага палітоляга Віктара Каспрука, такіх дрэнных стасункаў з Расеяй не было за ўсе гады ня толькі незалежнасьці, але і ў той час, калі быў Савецкі Саюз:

«Украінцы ўспрымалі ўсё ж такі расейцаў як братоў, можа, крыху дурнаватых, нахабных, якія хочуць забраць нешта сабе, але мы разумелі, што гэта нашы браты і нікуды мы не падзенемся. Цяпер жа, калі так званыя браты забіраюць нашы тэрыторыі і замахваюцца на нашу незалежнасьць, пераважная большасьць украінскага насельніцтва страшна незадаволеная такой сытуацыяй.

Я шмат з кім гаварыў з этнічных расейцаў. Яны добра разумеюць, што расейскія снарады і бомбы ня будуць адрозьніваць, дзе расеец паводле паходжаньня, а дзе ўкраінец. Мы ўсе цяпер апынуліся ў адным чоўне, і шмат у каго з расейцаў за гэты час проста раскрыліся вочы.

Я думаю, што з Расеяй мы будзем выбудоўваць нармальныя стасункі толькі тады, калі ня будзе ўжо рэжыму Пуціна, калі ўсе ваенныя злачынцы, кшталту Пуціна, Мядзьведзева, Шайгу будуць прыцягнутыя да адказнасьці ў міжнародным судзе ў Гаазе».

Опубліковано у Uncategorized | Теґи: , , , , , , , , . | Додати в закладки: постійне посилання на публікацію.

Напишіть відгук

Заповніть поля нижче або авторизуйтесь клікнувши по іконці

Лого WordPress.com

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис WordPress.com. Log Out /  Змінити )

Google photo

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Google. Log Out /  Змінити )

Twitter picture

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Twitter. Log Out /  Змінити )

Facebook photo

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Facebook. Log Out /  Змінити )

З’єднання з %s