Чаму Украіна не дае палітычнага прытулку беларусам

Радыё Свабода 02.12.2014

Украінскі палітоляг Віктар Каспрук лічыць, што ўкраінская грамадзянская супольнасьць перакананая, што трэба дапамагаць беларускім актывістам, але ўлады кіруюцца пэўнымі інтарэсамі, у якія не ўваходзіць прызнаньне палітычных рэпрэсіяў у Беларусі:

«Я асабіста ведаю некалькі беларусаў, якія, жывучы доўгі час ва Ўкраіне, усё яшчэ спадзяюцца атрымаць украінскае грамадзянства. Зразумела, што за часамі Кучмы і Януковіча статус уцекача, як і грамадзянства, даваўся з аглядкай на агульную палітычную сытуацыю. Але вельмі дзіўна, што за часамі Юшчанкі, і цяпер, падчас дэмакратыі, на гэта не зьвяртаюць увагі. Магчыма, адбываюцца палітычныя манэўры, каб ня вельмі злаваць беларускага дыктатара, бацьку Лукашэнку.

Але зь іншага боку, беларускія актывісты, якія прыехалі ва Ўкраіну, жывуць тут доўгі час, удзельнічалі ў Рэвалюцыі Годнасьці, маюць права атрымаць тут дапамогу. Куды яшчэ зьвяртацца беларусам, як не да ўкраінскіх братоў? Я лічу, што калі нашае кіраўніцтва не гатовае вырашаць гэтае пытаньне, то трэба каб яго пэдалявала ўкраінская грамадзкая супольнасьць».

Advertisements
Опубліковано у Uncategorized | Теґи: , , , . | Додати в закладки: постійне посилання на публікацію.

Залишити відповідь

Заповніть поля нижче або авторизуйтесь клікнувши по іконці

Лого WordPress.com

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис WordPress.com. Log Out / Змінити )

Twitter picture

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Twitter. Log Out / Змінити )

Facebook photo

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Facebook. Log Out / Змінити )

Google+ photo

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Google+. Log Out / Змінити )

З’єднання з %s