Каспрук: Эўфарыі ад менскага саміту няма

Радыё Свабода 12 лютага 2015

Украінскі палітоляг Віктар Каспрук лічыць, што менская дамова пра спыненьне агню дасягнутая, бо Пуцін баіцца ўзмацненьня санкцыяў супраць Расеі.

Таксама часовае замірэньне дасьць сэпаратыстам магчымасьць узмацніць свае ўзброеныя фармаваньні — у Расеі ўжо абвешчаная спэцыяльная мабілізацыя. Украіна мусіць выкарыстаць зацішша, каб працягнуць інтэграцыю ў Эўрапейскі Зьвяз і НАТО, якія ўсур’ёз гавораць пра перадачу Ўкраіне зброі, каб бараніцца ад сэпаратыстаў:

Пазытыў ёсьць у тым, што нейкі час, хай і не да канца вызначаны, будзе працягвацца замірэньне. Разам з тым мы памятаем, што ў верасьні такое самае замірэньне было, але расейскія войскі і сэпаратысты працягвалі абстрэльваць украінскія тэрыторыі.

​​«Пазытыў ёсьць у тым, што нейкі час, хай і не да канца вызначаны, будзе працягвацца замірэньне. Разам з тым мы памятаем, што ў верасьні такое самае замірэньне было, але расейскія войскі і сэпаратысты працягвалі абстрэльваць украінскія тэрыторыі. Гэта дае падставу ня верыць ні Пуціну, ні Расеі, ні тэрарыстычным фармаваньням, якія Пуцін стварыў на тэрыторыі Ўкраіны. Выглядае, што гэтае замірэньне патрэбнае Пуціну для таго, каб не былі ўведзеныя дадатковыя санкцыі, пра якія гаворыць Захад. Таму ён манэўруе. Але ў любым разе ён ня хоча адмаўляцца ад таго, каб Украіна перайшла пад кантроль Расеі тым ці іншым чынам. Таму Ўкраіна падчас замірэньня мусіць канцэнтраваць свае сілы. Захад і асабліва ЗША наўрад ці адмовяцца ад вайсковай дапамогі Ўкраіне, пра якую гаварылася раней.

Замірэньне на руку Пуціну і таму, што гэта дасьць яму чарговую магчымасьць перафарматаваць свае сілы, як гэта было ўвосень. Таму, нягледзячы на тое, што фармальна пагадненьне падпісана, эўфарыі няма, бо ў найлепшым выпадку мы атрымаем украінскае Прыднястроўе з замарожаным канфліктам.

Я лічу, можна гаварыць, што Пуцін дасягнуў пэўнага прымальнага для сябе мінімуму, і цяпер усё будзе залежаць ад таго, наколькі Захад гатовы сур’ёзна ставіцца да Ўкраіны. Захад павінен зразумець, што гуляе зь міжнародным шулерам, які сам і прыдумаў правілы гульні».

http://www.svaboda.org/content/article/26843945.html

Advertisements
Опубліковано у Uncategorized | Теґи: , , , . | Додати в закладки: постійне посилання на публікацію.

Залишити відповідь

Заповніть поля нижче або авторизуйтесь клікнувши по іконці

Лого WordPress.com

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис WordPress.com. Log Out / Змінити )

Twitter picture

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Twitter. Log Out / Змінити )

Facebook photo

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Facebook. Log Out / Змінити )

Google+ photo

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Google+. Log Out / Змінити )

З’єднання з %s