Беларусь – плацдарм для адкрыцця Расеяй другога фронту супраць Украіны

Анэксія Беларусі можа пачацца з аднаўленнем Расеяй баявых дзеянняў у Данбасе.

Уварванне Расеі ва Украіну – гэта працяг неўсвядомленай барацьбы сістэм і ідэй: вольнага свету і канцлагераў, дэмакратыі і таталітарызму, зменнай улады шляхам выбараў і нязменнай улады дыктатараў. Але гэтай проксі-вайной з Захадам на ўкраінскай тэрыторыі Уладзімір Пуцін непазбежна разарве ўсе тыя эканамічныя, сацыяльныя і культурныя сувязі, якія былі ў Расейскай Федэрацыі з Украінай пасля распаду СССР. Пра гэта піша на сайце ўкраінскай рэдакцыі «Радио Свобода» ўкраінскі палітолаг Віктар Каспрук.

Звышыдэя Пуціна заключаецца ў тым, каб любым коштам утрымаць сваю ўладу над расейцамі. І хоць ён стараецца з усіх сіл дэманстраваць сваю «сілу» і рашучасць, калі паглядзець больш уважліва на яго размяклую фігуру і адсутнасць былога «агеньчыка» ў вачах, то замест яго можна ўбачыць водбліскі лёсу Садама Хусэйна, Слабадана Мілошавіча, Аўгуста Піначэта і Муамара Кадафі.

Пуцін стварыў строгую іерархічную структуру з уласцівай ёй культам добрага цара і злых баяраў, якая ўзнікае натуральным чынам у любой замкнёнай чалавечай сістэме. Чым больш замкнёнасць, тым большы культ – і наадварот. Гэта закон прыроды. Бяда ў тым, што сучасную эканоміку з такой сістэмай ніколі не пабудуеш.

А галоўнае, што адсутнасць маральных прынцыпаў не толькі ў Пуціна, але і ў ягонага найбліжэйшага атачэння, немагчыма замяніць дэманстрацыяй уяўнай веры. У Расеі ўчорашнія атэісты, а цяпер айцы замянілі індывідуальную мараль і сталі ўладарамі дум.

Расейцы на генетычным узроўні засвоілі мараль золатаардынцаў

Пуцін не сінхранізаваны з міжнароднай мараллю XXI стагоддзя. І гэты разрыў азначае ягоную поўную адмову ад міжнароднага права і нормаў.

За гады іншаземнага прыгнёту расейцы на генетычным узроўні засвоілі мараль золатаардынскіх акупантаў. Таму Пуцін жыве мараллю сярэднявечнага хана.

Менавіта хана, таму што ў Еўропе каралі былі перш за ўсё ахоўнікамі сваіх падданых, а ў азіяцкіх ханствах народ быў расходным матэрыялам для «багоў-імператараў».

Улада Пуціна стала магчымай праз занадта вялікі і неабгрунтаваны давер Захаду да былой імперыі. Бо Расея так, як цяпер, дзейнічала мінімум апошнія сто гадоў. Прынамсі з часоў бальшавіцкага перавароту ў 1917 годзе.

Вядома, былі і перыяды цішыні, калі ёй дапамагалі і на нешта спадзяваліся. Але потым заўсёды гэтая дапамога выкарыстоўвалася супраць тых, хто дапамагаў Расеі.

Паслабленні былі ў канцы 80-х і ў пачатку 90-х, калі дазволілі незалежнаму бізнэсу трохі падняцца. Аднак затым пачаўся працэс адбору бізнэсу ў «чужых».

Калі постсавецкая наменклатура, выкарыстоўваючы сацыяльна блізкіх ёй бандытаў, пасля таго, як ёй здалося, што яна ўжо ўсё зразумела і можа ўсё тое ж самае рабіць сама, пачала жорстка зачышчаць дзелавое поле ад чужых сістэме людзей.

І так да наступнага расчаравання. Тады зноў ілюзія дэмакратызацыі і прыцягненне новых наіўных для таго, каб навучылі, як пераадолець чарговае адставанне.

На Захадзе ёсць вядома свае інтарэсы, але таксама і свае выразныя прынцыпы. А ў Пуціна няма ніякіх прынцыпаў, толькі інтарэсы (прычым толькі свае шкурныя), таму ён і саступае. Тактыка гопніка з падваротні цяпер не спрацуе.

Расейскі народ, які падсадзілі на «сівуху ардынства» сотні гадоў таму, не вылечыць проста кропельніцай дэмакратыі, свабоды слова і свабоды наогул. Бо гэта «сівушны алкагалізм», а не п’янства.

А алкагалізм – цяжкае захворванне, якое прыводзіць да зменаў у псіхіцы, якія нельга аднавіць, і гэта разбурае асобу. І лячэнню фактычна не паддаецца.

Яму неабходныя рэгулярныя дозы «сівухі», каб гэты рускі арганізм не загнуўся на фоне адсутнасці новых прыёмаў, і характэрных у такіх выпадках сімптомаў белай гарачкі.

Геапалітычная “белая гарачка” Масквы

Гэтая геапалітычная “белая гарачка” яшчэ больш падсілкоўваецца Масквой, якая праз міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова на ўвесь свет заяўляе, што падтрымка «рускага свету» – замежнапалітычны прыярытэт Расеі.

Гэта значыць спачатку Крэмль гвалтоўнымі метадамі замяшчаў мясцовае насельніцтва ва Украіне, Беларусі, Малдове, краінах Балтыі і Цэнтральнай Азіі на не мясцовых расейцаў і мясцовых «янычараў», а цяпер ён збіраецца з усіх сіл абараняць іх ад магчымых працэсаў дэрусіфікацыі.

Пуцін разумее, што менавіта Украіна – ключ ад будучага Расеі, дакладней ад будучай новай Расейскай імперыі. Такой, якой ён яе бачыць.

Таму спатыкнуўшыся аб Украіну, ён налета можа пераключыць сваю агрэсію на Беларусь як важны плацдарм новага наступу на ўкраінскую дзяржаву.

«Мараль» Пуціна такая, што ўсё дазволена, калі ён асабіста гэта лічыць мэтазгодным. І нічога Лукашэнка не зможа зрабіць, калі ў Крамлі будзе прынятая пастанова пераўтварэння Беларусі ў «Заходнюю федэральную акругу» Расейскай Федэрацыі.

А паколькі Лукашэнка пачаў падлашчвацца з Захадам, то гэта можа стаць сур’ёзнай падставай для адхілення ад улады беларускага дыктатара, які падобна не разумее, наколькі беларускае КДБ насычана маскоўскімі кадрамі, якія толькі чакаюць сігналу з Крамля.

Аншлюс Беларусі можа пачацца ў пачатку 2016 года, паралельна з аднаўленнем вайсковых дзеянняў Расейскай Федэрацыі ў Данбасе.

Зацішша на «ўкраінскім фронце», павінна турбаваць заходніх аналітыкаў і тых, хто прымае пастановы. Бо яно вельмі падобна на сыход акіянскіх вод ад берагоў напярэдадні магутнага разбуральнага цунамі.

Беларусь – пад ударам

І тут неабходна яшчэ раз звярнуць увагу на словы Лаўрова: «Мы будзем і ў далейшым энэргічна адстойваць правы суайчыннікаў, выкарыстоўваючы для гэтага ўвесь арсенал наяўных сродкаў, прадугледжаных міжнародным правам».

Як «прытрымліваецца» Расея міжнароднага права, мы ўжо добра ўбачылі на прыкладзе анэксіі ёй украінскага Крыму і акупацыі часткі Данбаса.

Але калі Пуцін задумае адкрыць другі фронт для наступу на Украіну, то лепшага плацдарму для гэтага, чым акупаваная Расеяй Беларусь яму не знайсці.

На хвалі ўра-патрыятызму, эйфарыі ад «уставання з каленяў» і піяр-бамбёжак у Сірыі сумленне расейцаў спрэс атрафаванае. Таму яны з радасцю падтрымаюць чарговую палітычную авантуру Пуціна – вяртанне Беларусі «дадому» ў Расею.

І як толькі мы ўбачым, што расейскія сродкі масавай інфармацыі пачынаюць інтэнсіўную і масаваную інфармацыйную кампанію супраць Лукашэнкі, пры якой ён у вачах расейцаў з хаўрусніка ператворыцца ў нахлебніка і ворага, адразу ж можна будзе казаць пра тое, што ўварванне Расеі ў Беларусь адбудзецца ў найбліжэйшы час.

А «зялёныя чалавечкі» ўжо праніклі ў Беларусь. І пад выглядам аховы расейскіх вайсковых аб’ектаў на яе тэрыторыі прымяраюцца ўзяць пад свой кантроль дзяржаўныя ўстановы і стратэгічныя аб’екты ў Менску і ключавых прамысловых гарадах краіны.

Зараз Пуцін рыхтуецца задзейнічаць у Сірыі для барацьбы з тэрарыстамі спецназ, які вядомы тым, што яму дазволена змагацца з праціўнікам, ужываючы любыя метады. Уключаючы тэрарыстычныя, узяцце закладнікаў з сем’яў тых асоб, з якімі яны змагаюцца.

І хто можа гарантаваць цяпер, што не абцяжараны ніякімі маральнымі агаворкамі Пуцін потым не прыменіць гэты спецназ для заваявання Беларусі? А пасля гэтага не кіне гэтых галаварэзаў на мяцежны Кіеў, які ніяк не жадае добраахвотна пагадзіся на ўваходжанне ў «рускі свет»?

http://www.charter97.org/be/news/2015/11/9/177508/

 

Advertisements
Опубліковано у Uncategorized | Теґи: , , , , . | Додати в закладки: постійне посилання на публікацію.

Залишити відповідь

Заповніть поля нижче або авторизуйтесь клікнувши по іконці

Лого WordPress.com

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис WordPress.com. Log Out / Змінити )

Twitter picture

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Twitter. Log Out / Змінити )

Facebook photo

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Facebook. Log Out / Змінити )

Google+ photo

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Google+. Log Out / Змінити )

З’єднання з %s