Віктар Каспрук: Расея пацярпела крах і будзе выплачваць кантрыбуцыю

Кіеўскі  палітолаг Віктар Каспрук перакананы, што РФ давядзецца вярнуць Украіне Крым і Данбас разам з кампенсацыяй за агрэсію.

Пра гэта ўкраінскі палітолаг Віктар Каспрук заявіў у інтэрв’ю «Радыё Свабода».

На думку Віктара Каспрука, адсутнасць палітычнай волі Крамля да мірнага ўрэгулявання канфлікту на Данбасе – гэта галоўная прычына таго, што перамовы кантактнай групы ў Менску трапілі ў нявыкрутку:

«Расея ўспрымае акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі як вялікі плацдарм свайго ўплыву на Украіну. Адмовіцца проста так ад усяго яна не можа. Калі б Расея хацела міру з Украінай, яна б не планавалі і не рэалізоўвала ўварванне ва Украіну. Таму вельмі цяжка паверыць у добрыя намеры агрэсара, які хоча выдаць сябе за «міратворца». Масква ўжо настолькі забрахалася ў сваіх заявах аб Украіне, што цяпер адступіць ад гэтай парадыгмы хлусні яна ўжо проста не здольная», – упэўнены палітолаг.

Каспрук канстатуе, што бакі ніяк не могуць дамовіцца ў такіх прынцыповых пытаннях, як мясцовыя выбары на Данбасе і кантроль за ўкраінска-расейскай мяжой:

«Праблема ў тым, што мы не кантралюем мяжу з Расеяй, – кажа ён. – Зразумела, што калі б там стаялі міратворцы, то Расея б не магла адпраўляць так званыя гуманітарныя канвоі, якія складаюцца ў асноўным са зброі. Зразумела, што тады ўвесь праект сепаратысцкіх рэспублік вельмі хутка б скончыўся.

Мне здаецца, што гэта адное з галоўных пытанняў – Масква ніяк не хоча згаджацца на кантроль Украіны над сваёй мяжой з Расеяй. А мы не можам пагадзіцца на тое, каб паставіць калёсы наперадзе каня.

Таму ўсе гэтыя пазіцыйныя гульні, узгадненні, пераўзгадненні – яны заводзяць у нявыкрутку».

«Расейская дыпламатыя мае шматгадовы досвед геапалітычнай казуістыкі, і яна спрабуе навязаць Украіне тое, на што тая апрыёры пагадзіцца не можа. І таму трэба разумець, што гэты перамоўны працэс, калі ён будзе доўжыцца і далей, будзе цярністы, доўгі і не абавязкова будзе прыводзіць да тых вынікаў, на якія разлічваюць абодва бакі», – дадае Каспрук.

Але, з іншага боку, час працуе на Украіну, мяркуе палітолаг:

«Расея атрымала санкцыі, якія з яе не здымуць, пакуль яна не сыдзе з акупаваных тэрыторый. Таму гэтую пазіцыйную гульню можна працягваць досыць доўгі час – пакуль не сыдзе з прэзідэнцкай пасады Пуцін, ці Расея апынецца ў такой эканамічнай сітуацыі, калі яна ўжо не зможа фінансаваць гэтую палітычную аферу».

Перамовы аб абмене палоннымі таксама зайшлі ў тупік. На думку Каспрука, прычына тут у тым, што Расея не хоча згаджацца на формулу «усіх на ўсіх», каб не губляць дадатковыя вагары ўплыву на Украіну.

«Расеі выгадна, каб так званыя сепаратысцкія «рэспублікі» трымалі ў закладніках частку ўкраінскіх вайскоўцаў, якіх яна, магчыма, хоча на нейкім этапе выкарыстоўваць як перавербаваных агентаў. Мы ведаем, што з тымі, хто трапіў у палон, расейскае ФСБ праводзіла пэўныя размовы, але ў большасці выпадкаў людзі адмаўляліся ад такіх прапаноў», – кажа ён.

Каспрук не выключае, што найбліжэйшым часам можа адбыцца эскалацыя супрацьстаяння на Данбасе.

На думку экспэрта, у сярэдзіне ці ў канцы вясны Уладзімір Пуцін можа пайсці на ўварванне або, хутчэй за ўсё, імітацыю ўварвання ва Украіну.

Са слоў Каспрука, Пуцін імкнецца ўвесь час ціснуць на Кіеў, палохае тым, што калі Украіна не пойдзе на саступкі, то Расея будзе забіраць і іншыя ўкраінскія тэрыторыі. Але сёння гэта хутчэй блеф, кажа экспэрт:

«Гэта больш блеф, чым рэальныя магчымасці Масквы. Па-першае, Расея цяпер вельмі эканамічна аслабленая. Па-другое, не так моцна хочуць расейскія вайскоўцы ваяваць ні за што. Па-трэцяе, хоць невялікі, але ёсць пратэст у расейскім грамадстве – бацькі не хочуць, каб з іх дзяцей рабілі «гарматнае мяса».

Пуцін пралічыўся. Калі б ён змог правесці той бліцкрыг, які Расея планавала спачатку, то, магчыма, расейскае грамадства больш лаяльна ставілася б да таго, што робіцца Расеяй ва Украіне. А цяпер сітуацыя расцягнулая на два гады. Стварыць «Наваросію», як планавалі Пуцін і кампанія, не атрымалася. Гэта значыць яму няма як даць справаздачу ні перад звычайнымі расейцамі, ні перад сваім найбліжэйшым атачэннем. Фактычна Расея пацярпела крах ва ўкраінскай кампаніі. Цяпер гэты крах міжнародная супольнасць і Украіна павінны замацаваць», – падкрэслівае экспэрт.

Каспрук мяркуе, што калі Украіна пратрымаецца да лета, то Крэмль пад ціскам санкцый будзе вымушаны «адпаўзаць» – гэта значыць пойдзе на саступкі.

«Адзінае, што яны, магчыма, не захочуць губляць твар: каб гэта выглядала не так, што іх проста выгналі з Украіны, а што яны сышлі добраахвотна. У такім выпадку мы можам нават трошкі ім падыграць.

Але Украіна мае прынцыповую пазіцыю: усе ўкраінскія тэрыторыі павінны быць вернутыя. Адзінае, што тут можна дадаць, – гэта тое, што Украіна, пасля таго як Расея пакіне ўкраінскія тэрыторыі, павінна атрымаць кантрыбуцыю за тыя эканамічныя, людскія і маральныя страты, якія мы атрымалі ў выніку вар’яцкай палітыкі Пуціна. Таму ўжо цяпер трэба падлічваць тыя страты, якія нам учыніла Расея за два гады акупацыі ўкраінскай тэрыторыі», – падкрэслівае экспэрт.

http://www.charter97.org/be/news/2016/2/10/190651/

Advertisements
Опубліковано у Uncategorized | Теґи: , , , , , . | Додати в закладки: постійне посилання на публікацію.

Залишити відповідь

Заповніть поля нижче або авторизуйтесь клікнувши по іконці

Лого WordPress.com

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис WordPress.com. Log Out / Змінити )

Twitter picture

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Twitter. Log Out / Змінити )

Facebook photo

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Facebook. Log Out / Змінити )

Google+ photo

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Google+. Log Out / Змінити )

З’єднання з %s